"Дынама" разграміла "Калеў" у кваліфікацыі Лігі Еўропы — 5:1

16.07.2010 10:15
Архив Редакция

Футбалісты мінскага "Дынама" разграмілі 15 ліпеня дома эстонскі "Калеў" у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы з лікам 5:1. Два іншых беларускіх клубы — жодзінскае "Тарпеда" і магілёўскі "Дняпро" свае матчы ў кваліфікацыі Лігі Еўропы завяршылі з аднолькавым нічыйным лікам 2:2.

Галы ў матчы «Дынама» — «Калеў» забівалі: 1:0 — Сазанкоў (12), 2:0 — Сазанкоў (33), 3:0 — Пуціла (60), 3:1 — Каляеў (79), 4:1 — Рэкіш (87), 5:1 — Чухлей (90+2).

Папярэджанні: Зубавічус (38), Віхроў (53) (абодва — «Калеў»).

Матч у адказ пройдзе 22 ліпеня ў Эстоніі.

Апошні матч у складзе мінчукоў перад ад’ездам у расійскі «Краснадар» (дывізіён 2) праводзіў 22-гадовы абаронца Аляксандр Мартыновіч, паведамляе БелТА. Гэты ж расійскі клуб за 350 тыс. даляраў хоча купіць капітана «Дынама» Сяргея Кісляка, але сам футбаліст, кантракт якога з мінчукамі заканчваецца ў канцы года, не хоча ехаць у Краснадар. У выніку кіраўніцтва дынамаўскай дружыны, якое хоча прадаць гульца, у паядынку з «Калевам» не ўключыла свайго лідара ў склад.

15 ліпеня свой першы матч ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы праводзіла таксама жодзінскае «Тарпеда», у Бялградзе згуляла ўнічыю з сербскім ОФК — 2:2 (Крывабок, 14, Бруснікін, 90+2 — Крстыч, 45+1, С. Канцавы, 90+4, у свае вароты).

А магілёўскі «Дняпро» у матчы другога кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы ў гасцях згуляў унічыю з нарвежскім «Стэбекам» — 2:2, перадае «Спорт-Беларусь». У складзе «Дняпра» вызначыліся Дзмітрый Турлін (на 14-й хвіліне гульні) і Міхаіл Казлоў (23). У нарвежцаў галы забілі Скжэлвік (22) і Гуннарсан (53).

Как вам новость?
Головоломки