Дырэктар-бомж "кінуў" дзяржпрадпрыемства на мільён даляраў

30.08.2010 16:51
Архив Редакция

Мінская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара ТАА, які здзейсніў крадзеж прадукцыі РУП «Мазырскі камбінат «Этанол» амаль на мільён даляраў. Крадзеж адбыўся яшчэ ў 2005 годзе. Пасля гэтага прадпрыемства, ад імя якога дзейнічаў падазраваны, збанкрутавала, а сам дырэктар стаў бамжом, у статусе якога цяпер знаходзіцца.

Па дадзеных аператыўных службаў БЭП ГУУС Мінгарвыканкама, дырэктар-бомж, дзейнічаючы па папярэдняй змове з дырэктарам іншага ТАА з траўня па снежань 2005 года, здзейсніў крадзеж прадукцыі РУП «Мазырскі камбінат «Этанол» на суму 1,3 млрд. рублёў, паведамляе «Ежедневник».

Па дадзеных следства, другое ТАА, якое выкарыстоўвалася для крадзяжу, таксама было прызнана судом банкрутам і выключана з адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асобаў.

Па факце крадзяжу прадукцыі дзяржпрадпрыемства пракуратура Мінску ў дачыненні да двух былых дырэктараў ўзбуддзіла крымінальныя справы па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэксу Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры).

Как вам новость?
Головоломки