Дырэктар фірмы абакраў у электрычцы беспрацоўнага

05.01.2011 15:14
Архив Редакция

Праваахоўныя органы выявілі злачынца, які месяц таму здзейсніў кішэнны крадзеж у электрацягніку Мінск-Баранавічы. Ім аказаўся 57-гадовы мінчук, дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў Мінску. Тады злачынец абакраў на 800 тыс. рублёў беспрацоўнага 27-гадовага жыхара вёскі Хрысо Бярозаўскага раёна.

Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, крадзеж быў здзейснены яшчэ 7 снежня 2008 года. Злачынец скарыстаўся тым, што пасажыр электрацягніка заснуў, выкраў яго торбу з асабістымі рэчамі, а таксама мабільны тэлефон з кішэні штаноў, перадае БелаПАН.

У аўторак, 4 студзеня, у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў супрацоўнікі міліцыі ўсталявалі злачынцу і канфіскавалі ў яго частку выкрадзенае маёмасці.

Как вам новость?
Головоломки