Дырэктар фірмы падмануў супрацоўнікаў "Белпошты" на 10,9 тыс. даляраў

24.05.2011 13:17
Архив Редакция

Супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Фрунзенскага РУУС Мінску па падазрэнні ў буйным махлярстве затрымалі 26-гадовага дырэктара адной з камерцыйных фірмаў. Па інфармацыі праваахоўных органаў, мужчына падманваючы працаўнікоў аддзяленняў РУП "Белпошта", выкраў 54 млн рублёў (каля 10,9 тыс. даляраў).

Па дадзеных следства, падазраваны з снежня 2010 года па студзень 2011 года ў трох паштовых аддзяленнях Фрунзенскага раёна прад’явіў ілжывыя аплатныя даручэнні аб пералічэнні грашовых сродкаў на рахунак РУП «Белпошта». На падставе гэтых дакументаў паштовыя аддзяленні пералічвалі названыя сумы па адрасах, якія зламыснік указваў ва ўведамленнях. Грошы ішлі на аплату выкананай працы па дамовах падраду, крэдыторам на выплату даўгоў. На асабісты рахунак прадпрымальнік перавёў 20 млн рублёў.

У ГУУС Мінгарвыканкама адзначылі, што ні адно аплатнае даручэнне, прадстаўленае ў паштовыя аддзяленні зламыснікам, не было належным чынам заверанае пячаткай банка.

У дачыненні да затрыманага супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС распачалі крымінальную справу па арт. 209 ч. 4 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Махлярства ў асабліва буйным памеры»). Мужчыну пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У цяперашні час праводзіцца расследаванне.

Как вам новость?
Головоломки