ДКНТ: Расія — адзіны партнёр Беларусі ў будаўніцтве АЭС

24.08.2010 15:08
Архив Редакция

Расія з'яўляецца адзіным партнёрам Беларусі ў будаўніцтве Астравецкай атамнай электрастанцыі. Пра гэта заявіў 24 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік старшыні дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Беларусі Уладзімір Нядзілька. "На сённяшні дзень мы не маем іншага партнёра акрамя Расіі", — сказаў першы намеснік старшыні.

Пры гэтым Уладзімір Нядзілька дадаў, што «быў тэндар, запрашалі фірмы трэціх краін, але яны не заяўляліся», паведамляюць РИА «Новости».

У сваю чаргу, намеснік старшыні прэзідыума акадэміі навук Беларусі Сяргей Рахманаў заявіў, што з самага пачатку праграма будаўніцтва беларускай АЭС была зарыентавацца на расійскі праект. «Калі цяпер ёсць нейкія праблемы, то толькі фінансавыя», — прадстаўнік НАН.

Рознагалоссі паміж Беларуссю і Расіяй узнікаюць праз тое, што бакі не могуць дамовіцца аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па збыце электраэнергіі будучай беларускай АЭС. Беларусь плануе пабудаваць атамную электрастанцыю з двух блокаў. Запуск першага чакаецца ў 2016, а другога — у 2018 годзе.

З гэтай нагоды Уладзімір Нядзілька заявіў, што не чуў афіцыйнай інфармацыі аб затрымцы альбо пераносе тэрмінаў будаўніцтва АЭС у Беларусі і што першы блок будзе ўведзены ў прызначаны тэрміну.

Да гэтага, як паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб тым, што краіна можа адмовіцца ад паслуг Расіі па будаўніцтве АЭС. «Мы не скідаем з рахункаў іншых інвестараў. У найбліжэйшы час мы вызначымся, хто будзе будаваць у нас атамную станцыю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што «прапановы ў Беларусі на гэты конт ёсць».

Как вам новость?
Головоломки