Для ашуканых мінскіх дольшчыкаў пабудуюць два дамы

12.05.2010 10:39
Архив Редакция

У мікрараёне Каменная Горка будуць вылучаны пляцоўкі пад будаўніцтва дзвюх дамоў для ашуканых дольшчыкаў. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька падчас прамой лініі па пытаннях будаўніцтва.

Па словах Мікалая Ладуцька, дзяржава дапаможа пабудаваць ашуканым дольшчыкам «жыллё тыпавых спажывецкіх якасцяў». Пры наяўнасці падстаў будуць прадстаўлены льготныя крэдыты. Што датычыць вяртання грошай, якія дасталіся забудоўшчыкам, то па гэтым пытанні маюць быць судовыя разбіральніцтвы, перадае агенцтва «Минск-Новости».
У перспектыве долевае будаўніцтва мяркуецца ўзяць пад больш цвёрды кантроль. Ужо распрацаваны праект указу пра абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю дамоў долевага будаўніцтва.
Як раней паведамляў Тэлеграф, махляры, якія дзейнічалі ад імя кампаніі-забудоўшчыка «Террастройинвест», сабралі каля дзесяці мільёнаў даляраў на будаўніцтва шматпавярховага дома. Больш за 200 мінчукоў, якія ўнеслі грошы на будаўніцтва кватэраў, засталіся без жылля. 
19 кастрычніка 2009 года следства, якое вядзе справу аб ашуканых мінскіх дольшчыках, арыштавала рахункі кампаніі «Террастройинвест» і недабудаваны дом на скрыжаванні праспекта Прытыцкага і вуліцы Лабанка.

Как вам новость?
Головоломки