Беларусь замовіла посуд на 42 тыс. даляраў для ўрадавых прыёмаў

27.05.2010 17:19
Архив Редакция

Па замове беларускіх дыпламатаў польскае прадпрыемства Walbrzych паставіць у Беларусь два наборы парцалянавага посуду на 140 тысяч злотых (41,8 тыс. даляраў).Посуд будзе выкарыстоўвацца на прыёмах для беларускіх чыноўніках у кіраўніка дзяржавы. Паведамляецца, што ўжо ў канцы траўня два наборы парцалянавага посуду будуць накіраваны ў Мінск.

«За гэтыя грошы мы павінны прадставіць беларусам два наборы — для вячэры і кававы. Адзін — на 400, другі — на 100 чалавек. Адзін набор — залатога колеру, другі — плаціны», — расказаў Марэк Блажкаў, кіраўнік Walbrzych, паведамляе выданне «Мы».
«На ўсіх прадметах будзе малюнак герба Рэспублікі Беларусь. Наборы сціплыя, але элегантныя. Яны будуць выкарыстоўвацца на прыёмах для беларускіх чыноўнікаў, дыпламатаў і замежных гасцей у прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі», — адзначыў Марэк Блажкаў.

Как вам новость?