Для Украіны выгадна транспартаваць венесуэльскую нафту ў Беларусь

19.08.2010 08:42
Архив Редакция

Украіне выгадны транзіт венесуэльскай нафты для Беларусі па сваёй тэрыторыі. Кіеў у дадзеным пытанні зыходзіць выключна з меркаванняў эканамічнай выгады. Калі аб'ёмы транспартаванай нафты зробяць выгадным яе транзіт па трубе, то Украіна пойдзе на гэта, заявіў 18 жніўня амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны.

Раман Бязсмертны адзначыў, што Украіна не збіраецца ўводзіць пошліны на ўвоз нафтапрадуктаў з Беларусі, бо гэта можа выклікаць рост коштаў на іх, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Акрамя таго, як ужо паведамляў Тэлеграф, Раман Бязсмертны заявіў, што Украіна не мае намеру аплочваць доўг у 134 млн. даляраў, які ёй прад’яўляе Мінск. «Беларусь звязвае пытанне доўгу, які ўтварыўся падчас распаду СССР, з пытаннем мяжы. Гэта асноўная перашкода для абмену ратыфікацыйнымі граматамі», — сказаў украінскі дыпламат.

Как вам новость?