ДМК: аб'ём транзіту па Беларусі перавысіў дакрызісны ўзровень

12.08.2010 15:05
Архив Редакция

Па дадзеных Дзяржаўнага мытнага камітэту (ДМК), аб'ём транзіту па тэрыторыі Беларусі перавысіў дакрызісны ўзровень. У 2010 годзе зафіксаваныя максімальныя паказчыкі па транзіце за апошнія 15-20 гадоў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ДМК Беларусі Леанід Досаў.

«У параўнанні з 2008 годам мы выйшлі па ўсіх паказчыках транзіту па тэрыторыі Беларусі на максімальны дакрызісны ўзровень і нават крыху перавысілі яго», — адзначыў Леанід Досаў.

Намеснік старшыні ДМК таксама падкрэсліў, што павелічэння транзіту спрыяе добра развітая мытная інфраструктура па ўсёй мяжы, хуткае мытнае афармленне і пісьменная лагістыка, перадае БелТА.

«Да крызісу транспарт часам насуперак логіцы рухаўся ў абыход Беларусі. Сёння гэтага няма. Самая блізкае адлегласць ад Заходняй Еўропы ў цэнтр Расіі — праз Беларусь. І мы мяркуем, што ў нас ёсць усе магчымасці па павелічэнні транзіту перавозак», — адзначыў Леанід Досаў.

Как вам новость?
Головоломки