ДМК: Беларусь адстойвае захаванне пошлінаў на аўто для фізасобаў

04.05.2010 15:36
Архив Редакция

Беларусь адстойвае захаванне ў Мытным саюзе існых пошлінаў на легкавыя аўтамабілі для фізічных асобаў. Пра гэта чацвёртага траўня заявіў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Гошын. Пры гэтым, па словах намесніка кіраўніка ДМК, не выключана магчымасць увядзення для грамадзянаў Беларусі "абмежаванняў на адчужэнне транспартных сродкаў у выпадку захавання нізкіх пошлінаў".

«Мы выдатна ўсведамляем, што, захоўваючы дзейсныя пошліны, павінны будзем узяць на сябе нейкія абмежаванні. Магчыма, будзе вернута становішча, якое абмяжоўвае права адчужэння аўтамабіля на працягу двух ці трох гадоў па дзейсных сёння стаўках», — прыводзіць словы Уладзіміра Гошына БелТА.
Кодэкс Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана павінен уступіць у дзеянне з першага ліпеня. У цяпершні час распрацоўваецца 16 міжнародных пагадненняў і 14 рашэнняў Камісіі Мытнага саюза, якімі павінны быць вызначаны ўсе нюансы, якія не знайшлі адлюстравання ў кодэксе, у тым ліку парадак увозу тавараў фізічнымі асобамі.
Канчатковае рашэнне па пошлінах будзе прымацца на ўзроўні экспертаў трох краін, якія займаюцца падрыхтоўкай дакументаў. Як раней паведамляў Тэлеграф, адзін з прадстаўнікоў экспертнай групы пацвердзіў, што стаўкі мытных пошлінаў на імпартаваныя аўтамабілі для фізічных асобаў у Беларусі могуць захавацца на цяперашнім узроўні з правам продажу машыны раз на тры гады.

Как вам новость?