ДМК: Беларусь нічога не страціла на ўвазных пошлінах у Мытным саюзе

25.01.2011 16:25
Архив Редакция

У 2010 годзе Беларусь «не страціла ад увядзення новага механізму выплаты ўвазных мытных пошлінаў у Мытным саюзе». Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Сяргей Барысюк. Так, Беларусь атрымлівае 4,7% сумы ўсіх мытных пошлін, якія выплочваюць у Мытны саюз краіны, якія не ўваходзяць у яго. 

Па словах намесніка старшыні ДМК, гадавое заданне па зборы мытных плацяжоў у бюджэт рэспублікі выканана на 101% — сабрана 12,7 трлн. рублёў (каля 4,2 млрд. даляраў). «Гэтая сума ў пераліку на адну службовую асобу ў мытных органах перавышае 2,5 млрд. рублёў», — цытуе Сяргея Барысюка БелТА.

Намеснік кіраўніка ДМК адзначыў, што на дадзены момант змяняць механізм залічэння і размеркавання пошлін не плануецца.

Ён таксама паведаміў, што знешнегандлёвы зварот Беларусі за 2010 год, паводле папярэдніх дадзеных, вырас на 20% да 60,1 млрд. даляраў у параўнанні з 2009 годам.

Транзітныя перавозкі па тэрыторыі краіны і па танажу, і па колькасці транспартных сродкаў павялічыліся. У 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам аб’ём транзітных тавараў, якія перавозяцца па чыгунцы, вырас на 4% і склаў 44,8 млн. тон, што перамяшчаюцца аўтатранспартам — на 22%. Агульная колькасць транзітных перавозак за 2010 год дасягнула 816 тыс., гэта на 23% больш, чым у 2009 годзе.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у Мытным саюзе Беларусі, Расіі і Казахстана з 1 верасня 2010 года пачаў дзейнічаць новы парадак залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін і іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне.

У прыватнасці, новае пагадненне прадугледжвае код плацяжу 2600 (увазныя мытныя пошліны, выплачаныя і залічаныя ў сувязі з увозам тавараў на тэрыторыю Беларусі ў адпаведнасці з пагадненнем), ён прызначаны для ўвазных мытных пошлінаў, якія будуць размяркоўвацца паміж бюджэтамі дзяржаў — членаў Мытнага саюза.

Как вам новость?