ДМК: Беларусь заняла цвёрдую пазіцыю па пошлінах на аўто

22.04.2010 10:43
Архив Редакция

Беларусь заняла досыць цвёрдую пазіцыю і будзе адстойваць стаўкі пошлінаў на аўтамабілі, якія цяпер дзейнічаюць у краіне. Такую заяву зрабіў у эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк.

Па словах намесніка старшыні ДМК, з першага ліпеня цяперашняга года, калі пачне дзейнічаць адзіная мытная прастора краін-удзельніц Мытнага саюза, Беларусь застанецца на сваіх пазіцыях датычна мытных пошлінаў на аўтамабілі, паведамляе БелТА.

«Гэта тычыцца пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і фармаваннем пагаднення, якое вызначае парадак увозу-вывазу асабістай маёмасці, у прыватнасці, транспартных сродкаў», — сказаў Сяргей Барысюк.

Как вам новость?
Головоломки