ДМК Беларусі зацікаўлены ў актывізацыі супрацоўніцтва з Еўракамісіяй

05.05.2010 20:15
Архив Редакция

Начальнік прававога ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Адарэйка паведаміў, што ДМК зацікаўлены ў актывізацыі мытнага супрацоўніцтва з Еўракамісіяй. Каментуючы ўжо трэцюю сустрэчу прадстаўнікоў ДМК з мытнымі экспертамі Еўракамісіі, Аляксандр Адарэйка сказаў, што "гэты візіт прадстаўнікоў Еўракамісіі яшчэ раз пацвярджае жаданне бакоў працягваць дыялог".

«Беларусь хацела б таксама актывізаваць супрацоўніцтва з Еўракамісіяй у сферы папярэдняга інфармавання аб перамяшчэнні праз межы тавараў», — адзначыў начальнік прававога ўпраўлення ДМК, перадае БелТА.
Па словах Аляксандра Адарэйкі, Беларусь, у прыватнасці, зацікаўленая ўдзельнічаць «у пілотным праекце па папярэднім інфармаванні, які на сённяшні дзень Еўракамісія рэалізуе сумесна з Расіяй». «Гэта папярэдняе інфармаванне ў фармаце мытня — мытня. Мы прасоўваем дыялог у гэтым пытанні. Мы хацелі б далучыцца да пілотнага праекту», — сказаў прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Аляксандр Адарэйка адзначыў, што папярэдняе інфармаванне «аб перамяшчэнні тавараў з боку суб’ектаў гаспадарання прадстаўляе сабой адзін бок пытання». Па словах начальніка прававога ўпраўлення ДМК, зараз у гэтым напрамку актыўна працуе з еўрапейскімі суб’ектамі гаспадарання і структурамі «Белмытсервіс».
«Мы ж, мытныя органы, гаворым па нагоды папярэдняга інфармавання аб перамяшчэнні тавараў з боку дзяржаўных структур краін Еўразвязу па фармаце мытня — мытня», — удакладніў Аляксандр Адаэйка.
Прадстаўнік ДМК лічыць, што такое ўзаемадзеянне «дало б стымул для ўдасканалення працэсу прасоўвання тавараў як з ЕЗ у ўсходнія краіны (у тым ліку ў Беларусь), так і ў зваротным напрамку». «Мытныя эксперты Еўракамісіі, якія прыбылі ў Мінск, гатовыя даць беларускаму боку інфармацыю па гэтым праекце, які яны ўжо больш за год ажыццяўляюць з Расіяй», — адзначыў начальнік прававога ўпраўлення ДМК.
«На сённяшні дзень можна вылучыць тры прыярытэтныя аспекты работы мытнай службы Беларусі з Еўракамісіяй, у тым ліку, з генеральным дырэктаратам Еўракамісіі, — распавёў Аляксандр Адарэйка. — Гэта адаптацыя беларускага мытнага заканадаўства да еўрапейскага, удасканаленне сістэмы кіравання рызыкамі, рашэнне пытанняў удасканалення, а таксма мадэрнізацыя мытнай інфраструктуры».

Как вам новость?
Головоломки