ДМК і "Брытыш-Амерыкан Табака" будуць разам змагацца з кантрабандай

28.05.2010 16:34
Архив Редакция

Дзяржаўны мытны камітэт і ІП "Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані" падпісалі мемарандум аб паразуменні. У дакуменце зафіксаваны кірункі супрацоўніцтва бакоў у мэтах прадухілення ўсіх формаў кантрабанды і нелегальнага гандлю тытунёвымі вырабамі.

Подпісы пад мемарандумам паставілі намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Васіль Дземянцей і дырэктар ІП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані» Вадзім Максіменка.
«Аналізуючы вынікі супрацоўніцтва з вытворцамі тытунёвай прадукцыі, мы прыйшлі да высновы, што абмен інфармацыяй пра выяўленне нелегальнай прадукцыі будзе з’яўляцца эфектыўным сродкам у барацьбе з распаўсюдам незаконнага гандлю тытунёвымі вырабамі. Падпісанне мемарандуму аб паразуменні з ІП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані» дазволіць Дзяржаўнаму мытнаму камітэту павялічыць эфектыўнасць прыманых мераў па барацьбе з распаўсюдам нелегальнай тытунёвай прадукцыі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і ў маштабах усяго еўрапейскага рэгіёну», — адзначыў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Васіль Дземянцей.

Как вам новость?
Головоломки