ДМК: пошліны на аўто для фізасоб могуць увесці пасля 1 ліпеня 2011 года

26.11.2010 11:02
Архив

Увядзенне адзіных з Расіяй пошлінаў для фізічных асоб Беларусі на ўвоз легкавых аўтамабіляў з-за мяжы не прадугледжваецца раней за 1 ліпеня 2011 года. Аб гэтым 25 лістапада ў Мінску беларускім і расійскім журналістам заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шпілеўскі.

Паводле яго слоў, своечасовае падпісанне пакету пагадненняў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы не азначае ўніфікацыю ў сувязі з гэтым мытных пошлін на аўтамабілі для фізічных асоб Беларусі з мытнымі пошлінамі для расійцаў, перадае БелТА.

Як паведаміў кіраўнік ДМК, у Мытным саюзе падпісана адпаведнае пагадненне па мытных пошлінах і іх вынятках. «У ім дакладна вызначаны тэрмін, калі будуць уведзены адзіныя пошліны на ўвоз легкавых аўтамабіляў для Беларусі — 1 ліпеня 2011 года. Таму падпісанне пакету дакументаў па стварэнні АЭП не прадугледжвае, што мытныя пошліны на ўвоз легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі могуць быць прынятыя раней за гэты тэрмін», — адзначыў Аляксандр Шпілеўскі.