ДМК: пошліны на аўто для фізічных асоб не зменяцца да ліпені 2011 года

17.09.2010 14:00
Архив Редакция

Да 1 ліпеня 2011 года мытныя пошліны на ўвоз легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі змяняцца не будуць. Такая ўмова ўстаноўлена пратаколам, падпісаным у рамках Мытнага саюза. Пра гэта ў пятніцу, 17 верасня, заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Сяргей Барысюк.

Па словах начальніка прававога ўпраўлення ДМК Аляксандра Адзярэйкі, 5 ліпеня 2010 года быў прыняты пратакол аб асобных часовых вынятках з рэжыму функцыянавання на асобных мытных тэрыторыях Мытнага саюза, перадае БелТА.

«Тады і была ўстаноўлена дата выняткаў для Беларусі — да 1 ліпеня 2011 года адносна легкавых транспартных сродкаў», — сказаў Аляксандр Адзярэйка. Паводле слоў прадстаўніка ДМК, існуе пэўная працэдура, таму змяніць усталяваную дату ў аднабаковым парадку няма магчымасці.

Аляксандр Адзярэйка таксама адзначыў, што дамоўна-прававая база Мытнага саюза ўжо практычна сфармавалася. Камісіяй МС ужо прынята каля 30 рашэнняў.

У цяперашні час захоўваецца агульная тэндэнцыя па ўвозе легкавых аўтамабіляў на тэрыторыю Беларусі. Калі ў 2009 годзе фізічнымі і юрыдычнымі асобамі было ўвезена 163 тыс. легкавых аўтамабіляў, то за восем месяцаў 2010 года — 133 тыс., з іх 128 тыс. — фізічнымі асобамі. Такім чынам, па дадзеных ДМК, змяніўся баланс ўвозу аўтамабіляў паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.

Как вам новость?