ДМК: пошліны на ўвоз аўтамабіляў застануцца ранейшымі да 2012 года

09.06.2010 10:35
Архив Редакция

Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк на паседжанні ў парламенце заявіў, што дзеючыя стаўкі ўвазных пошлінаў на аўтамабілі для фізічных асобаў могуць быць захаваны ў Беларусі да 2012 года.

«Не выключана, што для Беларусі і Казахстана да 2012 года будзе прадугледжаны пераходны перыяд, і стаўкі мытных пошлін застануцца на ранейшым узроўні. На ўзроўні экспертаў гэта пытанне вырашанае», — цытуе намесніка старшыні ДМК БелаПАН.

Як распавёў Сяргей Барысюк, у цяперашні час у Маскве гэтым пытаннем займаецца створаная працоўная група: «Яна выпрацоўвае асобнае пагадненне па дадзеным пытанні ў рамках Мытнага саюза».
 
Што тычыцца юрыдычных асобаў, то для іх стаўкі змяншацца не будуць, паведаміў прадстаўнік ДМК.
 
Аўтамабілі, якія часова ўвозяцца з Беларусі, у Расіі будуць пазначаць штрыхкодамі
 
Згодна з загадам Федэральнай мытнай службы Расіі ад першага чэрвеня гэтага года, пачынаючы c дзясятага Чэрвеня ўсе аўтамабілі, якія часова ўвозяцца на тэрыторыю РФ, будуць праходзіць працэдуру шрыхкодавага кадзіравання па новай методыцы.
 
У дакуменце сказана, што штрыхкодам ў абавязковым парадку будуць пазначаць таксама матацыклы, самаходную тэхніку, паўпрычэпы і прычэпы, якія часова ўвозяцца на тэрыторыю Расіі і вывозяцца з яе, паведамляе РИА «Новости».
 
Працэдуры падлягаюць транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюць, як фізічныя асобы для асабістага карыстання, так і фізічныя і юрыдычныя асобы для здзяйснення грузавых або пасажырскіх перавозак.
 
Спецыяльныя налепкі са штрыхкодам будуць прымацоўваць на уязную і выязную дэкларацыі аб транспартным сродку, на копіі стандартных дакументаў перавозчыка, на транзітныя дэкларацыі, пасажырскія мытныя дэкларацыі пры перасячэнні мяжы.
 
Інфармацыя пра часова увезеныя аўтамабілі — дзяржнумар, марка, год выпуску, дадзеныя аб уладальніку — будзе занесена ў адзіную базу дадзеных уліку і кантролю транспартных сродкаў АС «Аўта-Транспарт».

Как вам новость?
Головоломки