ДМК: правілы ўвозу тавараў для фізічных асоб не змяняліся

20.09.2010 12:03
Архив Редакция

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі абвяргае інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб увядзенні новых правілаў для фізічных асоб на перамяшчэнне праз мяжу Мытнага саюза тавараў, што не абкладаюцца мытам. ДМК не ўводзіў новых правілаў, а абнавіў метадычныя рэкамендацыі для службовых асобаў мытні па вызначэнні прызначэння тавараў, што перамяшчаюцца фізічнымі асобамі, паведамілі ў ведамстве.

Паводле інфармацыі ДМК, абнаўленне метадычных рэкамендацыяў, якія дзейнічалі з траўня 2008 года, адбылося з улікам напрацаванай практыкі працы і ў мэтах «аднастайнага прымянення службовымі асобамі мытных органаў Беларусі нормаў заканадаўства, якое рэгламентуе парадак перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу Мытнага саюза».

Рэкамендацыі абнавілі ў рамках артыкулу 3 Пагаднення аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мяжу Мытнага саюза, якая складае дамоўна-прававую базу МС. З тэкстам рэкамендацый можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэту ў раздзеле «Актуальныя падзеі».

«У выпадку нязгоды з рашэннем, прынятым службовай асобай мытні аб неаднясенні перамяшчаных тавараў да тавараў для асабістага карыстання, грамадзянін мае права звярнуцца да кіраўніка структурнага падраздзялення мытні або кіраўніку мытні, а таксама абскардзіць прынятае рашэнне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку», — запэўнілі ў ДМК.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі распрацаваў метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні прызначэння і кошту тавараў, што перамяшчаюцца фізічнымі асобамі.

Как вам новость?