ДМК: пункт пропуску "Новыя Ярылавічы" будзе перакрыты да 3 лістапада

20.10.2010 09:57
Архив Редакция

Цяпер праводзяцца працы па рэканструкцыі пункта пропуску "Новыя Ярылавічы", размешчанага ў зоне дзейнасці Чарнігаўскай мытні на беларуска-ўкраінскай мяжы. У сувязі з рамонтам плануецца да 3 лістапада паэтапнае перакрыцце палос для руху транспарту, што можа прывесці да ўзнікнення чэргаў, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, перамяшчэнне грузавых транспартных сродкаў без абмежаванняў можа ажыццяўляцца праз бліжэйшы пункт пропуску «Новая Рудня» («Выступовічы») у рэгіёне дзейнасці Мазырскай мытні — аўтамабільная дарога № Р-13 (Бабруйск-Мазыр — мяжа Украіны).

Пры выездзе ва Украіну на легкавых транспартных сродках для перасячэння мяжы грамадзяне могуць выбраць іншыя пункты пропуску ў рэгіёне дзейнасці Гомельскай мытні, паведамілі ў ДМК.

Так, аўтамабілісты могуць перасекчы мяжу праз пункт «Камарын» («Славуціч») па аўтамабільнай дарозе № P-35 (Калінкавічы — Брагін — Камарын — мяжа Украіны) і пункт «Весялоўка» («Сянькоўка») — аўтамабільная дарога № P-124 (Ветка — Добруш — Церахоўка — мяжа Расійскай Федэрацыі і мяжа Украіны).

Как вам новость?
Головоломки