ДМК раскажа беларусам пра новаўвядзенні на мытні

07.07.2010 11:29
Архив Редакция

У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі з шостага ліпеня 2010 года на базе сітуацыйна-аналітычнага цэнтра мытных органаў пачаў працу аператыўна-інфармацыйны цэнтр. У яго задачы ўваходзіць аператыўнае і кампетэнтнае інфармаванне грамадзянаў і юрыдычных асобаў аб парадку перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў праз мытную мяжу, якія зазналі змяненні пасля ўступлення ў сілу Мытнага кодэксу Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

У склад персаналу інфармацыйнага цэнтру ўваходзяць найбольш дасведчаныя службовыя асобы мытных органаў па асноўных напрамках мытнае справы: арганізацыі мытнага афармлення і кантролю, тарыфнае рэгуляванне і мытныя плацяжы, мытнае заканадаўства, расказалі ў ДМК. Таксама ў мытнях дадаткова сфармаваныя аператыўна-інфармацыйныя групы і аператыўна-дзяжурныя аддзелы Дзяржаўнага мытнага камітэту і мытняў, дзе кансультацыю можна атрымаць кругласуткава.

Рашэнне аб увядзенні Мытнага кодэксу Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі было прынята пятага ліпеня 2010 года на паседжанні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Астане. У Беларусі Мытны кодэкс уступіў у сілу шостага ліпеня 2010 года. Як раней адзначалі ў ДМК, закладзеныя ў кодэксе прынцыпы і парадак мытнага рэгулявання па сутнасці не адрозніваюцца ад дзеючых раней у Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки