ДМК распрацоўвае праект электроннай мытні

09.09.2010 12:36
Архив Редакция

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі распрацоўвае канцэпцыю праекту "Электронная мытня" (e-Customs), разлічанага на 2011-2015 гады. Як растлумачылі ў ДМК, дадзены праект з'яўляецца працягам паэтапнага ўкаранення і развіцця перспектыўных інфармацыйных мытных тэхналогіяў.

У рамках новай канцэпцыі плануюць вызначыць прыярытэтныя напрамкі развіцця інфармацыйных мытных тэхналогіяў. Як растлумачылі ў ДМК, гэта неабходна для далейшага пашырэння ўзаемадзеяння з удзельнікамі міжнароднага гандлю і стварэння спрыяльных умоў для вядзення арганізацыямі і прадпрыемствамі знешнеэканамічнай дзейнасці.

Акрамя таго, гэта дазволіць палепшыць сацыяльнае і інфармацыйнае абслугоўванне грамадзянаў, паскорыць і спросціць працэдуры мытнага кантролю. Таксама гэта будзе спрыяць ўкараненню агульнапрынятых сусветных стандартаў бяспечнага гандлю і павышэнню якасці мытнага рэгулявання і адміністравання ў цэлым.

Як паведамляе ДМК, праект электроннай мытні будзе спрыяць развіццю інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры мытных органаў, павышэнню якасці і даступнасці інфармацыйных паслуг, якія прадстаўляюцца ўдзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама зніжэння адміністрацыйных выдаткаў.

Апрача ўсяго іншага, новы праект накіраваны на далейшае развіццё і ўдасканаленне сістэмы электроннага дэкларавання тавараў. Ён дазволіць забяспечыць інтэграцыю з інфармацыйнымі рэсурсамі банкаўскай сістэмы, дзяржаўных органаў, інфармацыйнымі сістэмамі замежных мытных службаў для рэалізацыі прынцыпаў «адно акно», «адзін прыпынак».
 
Як распавялі ў ДМК ў 2008 — 2010 гадах камітэт праводзіў актыўную працу па стварэнні і ўкараненні сістэмы электроннага дэкларавання тавараў, заснаванай на безпапернай тэхналогіі мытнага афармлення. Гэта дазволіла ў значнай ступені спрасціць узаемадзеянне мытных органаў і суб’ектаў гаспадарання, а таксама знізіць часовыя і фінансавыя выдаткі па ажыццяўленні працэдураў мытнага афармлення і мытнага кантролю, растлумачылі ў ДМК.

Как вам новость?
Головоломки