ДМК рэкамендуе пакуль не ездзіць ва Украіну праз "Новыя Ярылавічы"

03.08.2010 14:29
Архив Редакция

Праз будаўнічыя працы на ўкраінскім прапускным пункце "Новыя Ярылавічы (Чарнігаўская мытня) у 2010 годзе рух транспарту праз яго будзе абмежаваны, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі. У сувязі з гэтым ДМК рэкамендуе перасякаць беларуска-украінскую мяжу ў іншых пунктах пропуску.

Каб пазбегнуць утварэння чэргаў на мяжы Беларусі і Украіны, ДМК раіць аўтамабілістам скарыстацца найбліжэйшымі прапускнымі пунктамі. Аўтобусам і легкавым транспартным сродкам рэкамендуюць перасякаць мяжу ў пунктах пропуску Гомельскай мытні: «Весялоўка» («Сенькаўка») на трасе Р-124, «Камарын» («Славуціч») на Р-35 і пунктах пропуску Мазырскай мытні «Аляксандраўка» («Вільча») на Р-37, «Новая Рудня» («Выступовічы») на Р-31, «Глушкевічы» («Майдан Капішчанскі») на Р-36.

Па інфармацыі ДМК, грузавыя транспартныя сродкі могуць без абмежаванняў перасякаць мяжу ў пункце пропуску ў зоне аператыўнай дзейнасці Мазырскай мытні «Новая Рудня» («Выступовічы») на трасе Р-31.

Как вам новость?
Головоломки