ДМК: існыя пошліны на аўто для фізасобаў трэба захаваць

29.04.2010 15:51
Архив Редакция

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі лічыць неабходным захаваць існы ў краіне ўзровень увазных мытных пошлінаў на аўтамабілі для фізічных асобаў. Пра гэта паведаміў 29 красавіка намеснік старшыні ДМК Леанід Досаў на паседжанні круглага стала на тэму перспектыў Мытнага саюза.

Па словах намесніка старшыні, пазіцыя ДМК заключаецца ў тым, што існыя ўмовы ўвозу легкавых аўтамабіляў і стаўкі ўвазных мытных пошлінаў для беларусаў на сённяшні дзень аптымальныя. «І нейкія змены ўносіць немэтазгодна, паколькі гэта датычыцца вялікай колькасці нашых грамадзян», — цытуе БелТА словы Леаніда Досава.

Прадстаўнік ДМК таксама паведаміў, што цяпер ідзе працэс перамоваў па памерах ставак увазных мытных пошлінаў для фізасобаў. «Гэтае пытанне павінна быць канчаткова вырашана да першага ліпеня бягучага года», — сказаў Леанід Досаў.

Как вам новость?