ДМК: у Беларусь незаконна ўвозяць больш аўтатранспарту

12.03.2011 15:46
Архив Редакция

Беларускія мытнікі сталі часцей фіксаваць выпадкі незаконнага ўвозу аўтамабіляў у краіну ў сувязі са спрашчэннем дадзенай працэдуры, заявілі ў Дзяржаўным мытным камітэце. Аўтатранспарт з замежнай рэгістрацыяй увозяць у Беларусь замежныя грамадзяне, якія не выплочваючы мытных плацяжоў і без адпаведнага афармлення, пасля чаго перадаюць машыны беларусам.

Так, нядаўна працаўнікі мытні і дзяржаўтаінспекцыі ў Бабруйску затрымалі зарэгістраваны ў Аўстрыі аўтамабіль BMW-X1, выпушчаны ў 2010 годзе, коштам больш за 240 млн. рублёў (79,26 тыс. даляраў). Машына была часова увезена ў Беларусь без выплаты мытных плацяжоў аўстрыйскай грамадзянкай. Затрыманне транспартнага сродку адбылося з прычыны перадачы іншамаркі грамадзяніну Беларусі без мытнага афармлення і выплаты неабходных плацяжоў. Складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, матэрыялы справы будуць разглядацца ў судзе, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны«.

Згодна з пунктам 1 артыкула 11 Пагаднення аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу Мытнага саюза і здзяйснення мытных аперацый, звязаных з іх выпускам, аўтатранспарт для асабістага карыстання могуць выкарыстоўваць на тэрыторыі Мытнага саюза фізасобы, якія іх завезлі.

Аднак для перадачы правоў карыстання або распараджэння транспартнымі сродкамі, увезеных падобным чынам, патрабуецца іх мытнае дэклараванне і выплата мытных пошлін і падаткаў.

Как вам новость?
Головоломки