ДМК: у Мытным саюзе больш за ўсіх выйгралі фізасобы

15.07.2010 11:05
Архив Редакция

Мытны саюз прынёс шэраг пазітыўных момантаў для фізічных асобаў, якія апынуліся ў найбольшым выйгрышы ад пачатку яго функцыянавання. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Васіль Дземянцей, адказваючы на пытанні дэпутатаў на паседжанні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.

«У прыватнасці, цяпер яны могуць увозіць у краіну бяспошлінна 1,5 тыс. еўра і 50 кілаграмаў тавараў (раней — 1.000 еўра і 35 кілаграмаў). Акрамя таго, цяпер можна ўвозіць бязмытна суму да дзесяці тысяч даляраў, у той час як раней дазвалялася толькі тры тысячы даляраў», — цытуе Васіля Дземянцея БелТА.

Па словах намесніка старшыні ДМК, гэта прывяло да значнага ўсплеску ўвозу тавараў з Еўропы, перадусім бытавой тэхнікі. Акрамя таго, Васіль Дземянцей асабліва падкрэсліў якасць працы і абсталяванне мытнай службы Беларусі, якія на парадак лепшыя, чым у Расіі і Казахстане.

«Напрыклад, 90% айчынных суб’ектаў гаспадарання, якія працуюць на экспарт, карыстаюцца электронным дэклараваннем. Нашым суседзям па Мытным саюзе яшчэ далёка да такіх паказчыкаў», — адзначыў прадстаўнік ДМК.

Намеснік старшыні камітэту выказаў здагадку, што могуць узнікаць праблемы з мытным дэклараваннем тавараў у Расіі, паколькі тэрыторыя краіны вельмі вялікая, і «складана пракантраляваць, як будзе ўвезены тавар, напрыклад, на Далёкім Усходзе, і як ён будзе растаможаны».

Как вам новость?
Головоломки