ДМК: з 1 ліпеня пошліны на ўвоз аўтамабіляў усё-ткі вырастуць

09.02.2011 10:54
Архив Редакция

Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргей Барысюк заявіў, што заявы апошняга часу аб тым, што ў Беларусі пасля 1 ліпеня могуць захавацца нацыянальныя стаўкі мытных пошлін на ўвоз легкавых аўтамабіляў для фізічных асоб, не адпавядаюць рэчаіснасці. 

«Для Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Казахстана ў рамках Мытнага саюза ўступіў у сілу Пратакол аб асобных часовых вынятках з рэжыму функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. У адпаведнасці з артыкулам 1 гэтага пратаколу стаўкі мытных пошлін і падаткаў у дачыненні да легкавых аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў, класіфікуюцца таварнай пазіцыяй 8703 «Адзінай таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза», устанаўліваюцца заканадаўствам краіны, на тэрыторыі якой ажыццяўляецца выпуск такіх аўтамабіляў, то бок заканадаўствам Беларусі. Тэрмін дзеяння гэтага вынятку вызначаны 1 ліпеня 2011 года», — сказаў чыноўнік.

Паводле яго слоў, з 1 ліпеня пры ўвозе на тэрыторыю рэспублікі аўтамабіляў памер мытных пошлінаў будзе прапісвацца ў дадатку 5 да пагаднення аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мяжу Мытнага саюза, якое зацвердзілі 18 чэрвеня 2010 года.

«У гэтым дадатку ўтрымліваюцца стаўкі пошлін, якія будуць выплачаны ў дачыненні да транспартных сродкаў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі», — цытуе Сяргея Барысюка TTT.BY.

Ён адзначыў, што ў пагадненні прапісаны памеры пошлін, і стаўкі, у адносінах да цяперашніх, павялічваюцца. «На сённяшні дзень праца па іх пераглядзе не праводзіцца. Я прывёў пералік нарматыўна-прававых актаў, якімі рэгламентуецца дадзенае пытанне. З іх выразна вынікае, што да 1 ліпеня 2011 года дзейнічаюць стаўкі мытных пошлін, устаноўленых нацыянальным заканадаўствам Беларусі», — заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Ён абверг заявы прадстаўнікоў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі аб тым, што інфармацыя аб магчымых змяненнях мытных пошлін для фізічных і юрыдычных асоб на ўвоз аўтамабіляў адсутнічае.

«Інфармацыя ёсць у дзейных цяпер дакументах. На сённяшні дзень іх рэгулююць тры дакументы — указ кіраўніка дзяржавы, пагадненне і пратакол аб асобных часовых выняткаў з рэжыму функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. На сённяшні дзень уся неабходная нарматыўка для таго, каб асацыяцыя неяк планавала сваю дзейнасць, у Беларусі прысутнічае», — сцвярджае Сяргей Барысюк.

Між тым, як раней паведамляў Тэлеграф, Сяргей Барысюк заяўляў, што не выключаюць магчымасці захавання пасля 1 ліпеня 2011 года дзейных мытных пошлін на ўвоз легкавых аўтамабіляў для фізічных асоб.

Как вам новость?
Головоломки