"Дняпро" і "Тарпеда" прайшлі першы раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы

09.07.2010 09:30
Архив Редакция

Фіналіст Кубку Беларусі жодзінскае "Тарпеда" і магілёўскі "Дняпро" выйшлі ў 2-і кваліфікацыйны раўнд футбольнай Лігі Еўропы. Восьмага ліпеня ў Рэйк'явіку жодзінцы абыгралі у зваротным матчы 1-га раўнда ісландскі "Фюлкір".

«Фюлкір» (Ісландыя) — «Тарпеда» (Беларусь) — 1:3 (Файе, 32, з пенальці — Астравух, 41, Крывабок, 86, з пенальці, 88).

Першы паядынак супернікаў у Жодзіна тыдзень таму таксама завяршыўся перамогай «Тарпеда» — 3:0, нагадвае БелТА.

Восьмага ліпеня паспяхова пераадолеў 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы і бронзавы прызёр чэмпіянату краіны магілёўскі «Дняпро», у зваротным матчы разграмілі дома албанскі «Лачы» — 7:1 (Бычонак, 10, 80, В. Юрчанка, 17, з пенальці, 56, 81, Зяньковіч, 42, Чарных, 87 — Німані, 60). А першага ліпеня ў гасцявой сустрэчы магілёўцы згулялі з албанцамі ўнічыю — 1:1.

У 2-м кваліфікацыйным раўндзе жодзінскае «Тарпеда» сустрэнецца з сербскім АФК, а магілёўскі «Дняпро» — з нарвежскім «Стабекам». Першыя матчы беларускія клубы згуляюць 15 ліпеня ў гасцях, зваротныя — 22 ліпеня на сваім полі. У гэтыя ж тэрміны пачне выступленне ў Лізе Еўропы і срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі мінскае «Дынама», якое стартуе адразу з 2-га раўнда. Супернікам менчукоў стане эстонская «Калева» з Сіламяэ. Першую сустрэчу беларусы правядуць дома.

Шасціразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ прадставіць краіну ў Лізе чэмпіёнаў. Барысаўцы пачнуць выступленне адразу з 2-га кваліфікацыйнага раўнда, дзе пазмагаюцца з ісландскім «Хабнарф’ёрдзюрам». 14 ліпеня каманды сустрэнуцца ў Барысаве, 21 ліпеня матч пройдзе ў Ісландыі.

Как вам новость?