Домрачава стала шостай у агульным заліку Кубка свету па біятлоне

29.03.2010 16:53
Архив Редакция

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала шостай у агульным заліку Кубка свету 2009/2010, набраўшы 770 ачкоў. У мінулым сезоне лідар зборнай Беларусі была сёмай, набраўшы 776 ачкоў. У 2008 годзе Домрачева заняла 26-ы радок.

Сёлета Домрачава цешыла беларусаў сваімі перамогамі. Яна выйграла свае першыя гонкі (спрынт і пераслед у фінскім Кантыялахці), двойчы была другой (у спрынце і пераследзе ў нарвежскім Холменколкене) і двойчы трэцяй (у індывідуальных гонках у шведскім Эстэрсундзе і на Алімпіядзе ў Ванкуверы), нагадвае БелаПАН.

Што тычыцца астатніх беларускіх біятланістак, дык Людміла Калінчык з 363 ачкамі скончвае сезон на 27-м месцы (у 2009 годзе — на 72-м з 45 ачкамі). Надзея Скардзіна —  30-я з 323 ачкамі (была 38-й са 179), Вольга Кудрашова —  54-я з 87 (33-я з 229), Вольга Назарава —  74-я з 27 (39-я са 174), Людміла Ананька —  78-я з 23 (77-я з 27). Кубак свету ў жанчын заваявала немка Магдалена Нойнер (933 ачкі).

У мужчын перамогу атрымаў нарвежац Эміл Хегле Свендсен (828 ачкоў). У той час як беларус Сяргей Новікаў заняў 26-е месца з 346 ачкамі (год назад 42-е са 182). Рустам Валіулін —  56-е з 94 (30-е з 279), Яўген Абраменка —  70-е з 51 (107-е з 1 ачком), Аляксандр Сыман —  74-е з 45 (66-е з 73), Уладзімір Чапелін —  96-е з 16 ачкамі, Міхаіл Сямёнаў —  103-е з 10, Віталь Цветаў —  110-е з 5. У агульным заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі заняла шостае месца (год назад восьмае), мужчынская —  11-е (10-е).

Гэта азначае, што ў гонках наступнага сезону, як і мінулага, Беларусь можа выстаўляць па шэсць жанчын і па пяць мужчын.

Как вам новость?
Головоломки