ДПК: беларусы часцей за іншых у СНД ездзяць у Еўрасаюз

04.10.2010 15:15
Архив Редакция

Жыхары Беларусі часцей за іншых у СНД наведваюць краіны Еўрасаюза. Па статыстыцы шэнгенскую візу атрымлівае кожны 22-ы беларус, у Малдове — кожны 29-ы грамадзянін, а ва Украіне — кожны 42-й. Пра гэта распавёў старшыня Дзяржпамежкамітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі.

«Ці можна пасля гэтага рабіць выснову аб ізаляванасці Беларусі? Загароджы на беларускай мяжы не будуюць, іх наадварот здымаюць», — адзначыў Ігар Рачкоўскі.

Па словах кіраўніка ведамства, асноўная задача Дзяржпамежкамітэту — спрасціць перасячэнне мяжы, але ў той жа час стварыць заслону для нелегальных каналаў арганізаванай злачыннасці, перадае БелТА.

Як адзначыў Ігар Рачкоўскі, Беларусь за апошні час ўзмацніла памежнае супрацоўніцтва з краінамі ЕС, а таксама з усходнімі дзяржавамі. «Беларусь дэманструе іншым краінам, што яна надзейны сусед», — падкрэсліў старшыня ДПК.

Как вам новость?
Головоломки