ДПК: чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой не крытычныя

22.02.2011 15:55
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, чэргі грузавых аўтамабіляў на мяжы з Літвой на выезд з Беларусі не з'яўляюцца крытычнымі. Як паведаміў прэс-сакратар ДПК Аляксандр Цішчанка, у цяперашні час у беларускіх пунктах пропуску "Котлаўка" у чарзе стаіць каля 120 грузавікоў, у пункце пропуску "Каменны Лог" каля 250 грузавікоў чакаюць выезду ў Літву, у пунктах пропуску "Беняконі" і "Прывалка" — па 200 аўто.

Аляксандр Цішчанка праінфармаваў, што цяперашнія чаргі не перавышаюць рэальнай прапускной здольнасці пунктаў пропуску. Так, «Каменны Лог» разлічаны на пропуск тысячы аўто на суткі, перадае БелаПАН.

Прадстаўнік Дзяржпагранкамітэту адзначыў, што супрацоўнікі мытні гатовыя прапусціць на выезд з Беларусі такую колькасць аўтатранспарту, якую зможа прыняць літоўскі бок. Пры гэтым Аляксандр Цішчанка падкрэсліў, што праваахоўныя органы на мяжы ў першую чаргу арыентуюцца на кантроль за  транспартнымі сродкамі, якія ўязджаюць.

Как вам новость?
Головоломки