ДПК: чэргі на беларускай мяжы становяцца нормай

20.06.2011 14:32
Архив Редакция

У нядзелю, 19 чэрвеня, на ўездзе ў Беларусь на мяжы з Літвой ўтварыліся вялізныя чэргі. Людзі вымушаныя былі прастойваць у чэргах па 30 гадзін. Па словах прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандра Цішчанкі, чэргі ствараюць, у першую чаргу, перагоншчыкі аўтамабіляў. Ён адзначыў, што ў апошні час гэта стандартная сітуацыя для мяжы.

«Улічваючы, што цяпер у нас знешняя мяжа Мытнага саюза і ідзе афармленне аўтамабіляў, хутчэй за ўсё, спрабуюць завезці шмат аўтамабіляў, і гэта можа адбівацца. Тым больш, што там шмат транспарту ў кантэйнерах ідзе з Амерыкі. У дадзеным выпадку толькі гэтым можна растлумачыць чэргі», — заявіў Аляксандр Цішчанка.

Па словах прадстаўніка ДПК, выправіць сітуацыю, проста павялічыўшы колькасць супрацоўнікаў на пагранпераходах, нельга, бо завышаць прапускную здольнасць пункта пропуску можна толькі да пэўнай мяжы, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«А што тычыцца вялікай колькасці аўтамабіляў, то знешняя мяжа Мытнага саюза прадугледжвае і кантроль машын трэціх краін, афармленне часовага ўвозу і гэтак далей», — растлумачыў Аляксандр Цішчанка.

Прэс-сакратар ДПК выказаў упэўненасць у тым, што пасля 1 ліпеня чэргі на межах значна зменшацца, бо гнаць аўтамабілі пасля павышэння мытных пошлін будзе не выгадна.

Как вам новость?
Головоломки