ДПК: мяжу Беларусі з краінамі Балтыі цалкам уладкуюць да 2012 году

15.04.2010 10:03
Архив Редакция

Начальнік кіравання Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Сяргей Цірынаў паведаміў пра тое, што да 2012 году плануецца цалкам уладкаваць участкі мяжы Беларусі з краінамі Балтыі. "Уладкаванне меж і мадэрнізацыя тэхнічнай базы дазволіць яшчэ больш эфектыўна змагацца з наркатрафікам, а таксама незаконнай міграцыяй і іншымі відамі прымежнай злачыннасці", — сказаў Сяргей Цірынаў.

Прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта лічыць, што на гэтых участках беларускай мяжы неабходна пераабсталяваць аўтаматызаваныя сістэмы кантролю. «Сучасныя тэхнічныя рашэнні ўжо цяпер дазваляюць, напрыклад, затрымоўваць на беларускім участку Саюзнай дзяржавы грамадзян, якія абвешчаныя ў Расіі ў нацыянальны вышук», — цытуе БелТА словы Сяргея Цірынава.

Начальнік кіравання ДПК нагадаў, што ўладкаванне мяжы Беларусі прадугледжана адмысловай праграмай, якую прынялі памежныя ведамствы Расіі і Беларусі. Сяргей Црынаў таксама канстатаваў, што менавіта на ўчастку вонкавай мяжы Саюзнай дзяржавы, якая складае па працягласці звыш за 1,2 тыс. кіламетраў, злачынцы часта спрабуюць завезці ў Беларусь ці перавезці транзітам у Расію незаконныя тавары і наркотыкі.

«Нажаль, цяпер трансмежная крымінальная актыўнасць толькі павялічваецца. Таму сілавым структурам даводзіцца распрацоўваць новыя метады барацьбы з ёй і змяняць тактыку», — адзначыў прадстаўнік ДПК, дадаўшы, што беларускія памежнікі і супрацоўнікі іншых сілавых структур толькі за мінулы год і тры першыя месяцы гэтага года канфіскавалі на вонкавай мяжы Саюзнай дзяржавы 44 кілаграмы розных наркотыкаў.

Как вам новость?
Головоломки