ДПК: інфармацыю аб чэргах на мяжы можна атрымаць у інтэрнэце

21.06.2011 13:26
Архив Редакция

Жадаючыя выехаць з Беларусі змогуць атрымліваць інфармацыю аб чэргах на мяжы праз інтэрнэт. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка. Для гэтага ведамства падрыхтавала спецыяльную прапанову на платформе Android. У ДПК палічылі, што дадзеная платформа найбольш папулярная сярод уладальнікаў мабільных тэлефонаў.

Па словах сакратара, новая паслуга дазваляе атрымліваць дадзеныя аб чэргах грузавога і легкавога транспарту ў пунктах пропуску на розных участках беларускай мяжы, кансультавацца і звязвацца па гарачай лініі з прадстаўнікамі ДПК, а таксама адпраўляць у камітэт электронныя паведамленні, паведамляе БелаПАН. Загрузіць сэрвіс можна на афіцыйным сайце Дзяржпамежкамітэта.Очереди на границе через интернет.jpgЯк ужо перадаваў Тэлеграф, раней ДПК адзначаў, што велізарныя чэргі на беларускай мяжы сталі нормай.

Как вам новость?