Драздоў: давер насельніцтва да Нацбанку падарваны

26.10.2010 10:57
Архив Редакция

На фоне ўзніклых ў рэгіёнах Беларусі праблемаў з купляй валюты начальнік упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў адзначыў, што давер беларусаў да Нацбанку пахіснуўся. Адказваючы на пытанне "Вы адмаўлялі магчымую дэвальвацыю напярэдадні 2009 года. Не баіцеся, што давер насельніцтва да Нацбанку падарваны?", Спецыяліст быў вымушаны прызнаць: "У нейкай меры так".

«У студзені 2009 года ў людзей пахіснулася вера ў нацыянальную валюту, у беларускі рубель, але не ў банкі», — дадаў Анатоль Драздоў, перадае «БелГазета».

«Скажу прама: рашэнне аб дэвальвацыі было прынята ў самыя апошнія дні перад Новым годам, 30-31 снежня. Да гэтага ніхто, нават у нас у Нацбанку, не верыў, што такое можа здарыцца… Гэта было патрабаванне МВФ — і сітуацыя была такая, што мы не маглі гэтага патрабавання не выканаць», — растлумачыў Анатоль Драздоў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, жыхары рэгіёнаў Беларусі скардзяцца на тое, што ў абменных пунктах не хапае валюты. Па словах відавочцаў, попыт на даляры настолькі высокі, што набыць іх можна толькі раніцай.

Анатоль Драздоў у якасці адной з прычын нарастання попыту на валюту назваў «укіды негатыву з боку супернікаў дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якія абяцаюць то абвал, то калапс». «Вось людзі і бягуць у банкі. Нешта падобнае назіралася зімой-вясной 2009 года, калі на голым месцы нарадзіліся нейкія падазрэнні, людзі чакалі дэвальвацыі, здымалі рублёвыя ўклады. А ніякага абвалу тады не здарылася!», — адзначыў спецыяліст.

«Прычынай можа быць і тое, што вяскоўцы атрымалі прыбытак за здадзеную сельгаспрадукцыю і больш актыўна сталі купляць валюту. Ды і, ведаеце, непаваротлівыя гэтыя банкі ў глыбінцы», — сказаў Анатоль Драздоў.

Как вам новость?