Драздоў: Пракаповіч па-ранейшаму ўзначальвае Нацбанк

21.06.2011 15:41
Архив Редакция

Пётр Пракаповіч застаецца афіцыйным старшынёй Нацбанка Беларусі і ўсё яшчэ атрымлівае сваю зарплату. Яго не адпраўлялі ні ў адстаўку, ні на пенсію. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі Анатоль Драздоў. "Ён проста хварэе, і ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам атрымлівае кампенсацыю на перыяд часовай непрацаздольнасці", — сказаў прадстаўнік Нацбанка.

«Ва ўказе прэзідэнта усё выразна і зразумела сказана: што на перыяд рэабілітацыі, так бы мовіць, пасля цяжкай і складанай аперацыі на сэрца яго абавязкі будзе выконваць першы намеснік Юры Міхайлавіч Алымаў, які і да гэтага іх выконваў у перыяд адсутнасці Пятра Пракаповіча, калі той знаходзіўся на бальнічным. Так што нічога дзіўнага — стандартная тэхнічная сітуацыя», — цытуе Анатоля Драздова «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Драздоў параўнаў Пракаповіча з Грынспенам

Аднак чыноўнік адзначыў, што не ведае, дзе знаходзіцца кіраўнік Нацбанка — у бальніцы ці ў сябе на лецішчы. Паводле яго слоў, Пётр Пракаповіч не збіраецца ісці на пенсію, нягледзячы на тое, што яму ўжо больш за 68 гадоў. Анатоль Драздоў прывёў прыклад кіраўніка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Алана Грынспена, які сышоў на пенсію ў 82 гады.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 20 чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні выканаўцам абавязкаў старшыні праўлення Нацыянальнага банка краіны. Дадзенае рашэнне звязана з тым, што кіраўнік НББ Пётр Пракаповіч павінен прайсці двухмесячны курс рэабілітацыі пасля нядаўна перанесенай аперацыі на сэрцы.

Как вам новость?
Головоломки