Другі выпуск беларускіх еўрабондаў атрымаў рэйтынг "B+"

09.11.2010 10:41
Архив

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's прысвоіла планаванаму другому выпуску беларускіх еўрааблігацый доўгатэрміновы рэйтынг прыярытэтнага незабяспечанага доўгу "В+", зраўняўшы яго тым самым з суверэннай крэдытным рэйтынгам Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Таксама планаваны выпуск беларускіх еўрабондаў атрымаў рэйтынг чаканага ўзроўню пакрыцця абавязку пасля дэфолту «4», што азначае, што ў выпадку дэфолту Беларусь пагасіць не больш за 30-50% ад сумы пазыкі, паведамляе АФН.

«Узровень рэйтынгаў… стрымліваюць слабыя паказчыкі знешняй ліквіднасці на фоне вельмі высокага дэфіцыту па рахунку бягучых аперацый, якія ўсё пагаршаюцца, і неаднаразовыя цэнавыя шокавыя ўзрушэнні у сувязі з імпартам па-ранейшаму субсідаваных энерганосьбітаў з Расіі», — паведамілі ў S&P’s.

Таксама на рэйтынг негатыўна ўплываюць нізкі ўзровень структурнай гнуткасці эканомікі РБ, які перашкаджае далейшаму павышэнню канкурэнтаздольнасці на знешніх рынках, і залежнасць ад экспартнага попыту гандлёвых партнёраў па СНД.

Атрыманне еўрааблігацыямі рэйтынгу сведчыць, што размяшчэнне ажыццявяць ўжо ў 2010 годзе, хаця тэрмін размяшчэння і аб’ём другога выпуску еўрабондаў пакуль яшчэ не вызначаны.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Савет міністраў Рэспублікі Беларусь 22 кастрычніка даручыў міністэрству фінансаў ажыццявіць у чацвертым квартале 2010 года — 2011 годзе знешнія запазычанні ў форме выпуску дзяржаўных аблігацый на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі на суму не больш за 500 млн. даляраў і сусветным фінансавым рынку (еўрааблігацыі) на суму не больш за адзін мільярда даляраў.

У жніўні 2010 года Беларусь ужо размяшчала еўрааблігацыі на суму 1 млрд. даляраў пад 8,5-8,75% гадавых.