Другая 3D-кіназала з'явіцца ў Мінску ў кастрычніку-лістападзе

10.03.2010 12:52
Архив Редакция

У кастрычніку-лістападзе 2010 года УП «Кінавідэапракат» плануе адкрыць у Мінску яшчэ адна лічбавая зала для паказу трохмернага кіно. Па словах генеральнага дырэктара «Кінавідэапракату» Васіля Коктыша, лічбавая кіназала будзе адкрыта ў сталічным «Салюце».

У далейшых планах «Кінавідэапракату» – будаўніцтва пяцізальнага лічбавага кінатэатра на базе «Авангарда» ў мікрараёне Грушаўка.

Нагадаем, першы 3D-кінатэатр «Кіеў» пачаў працу ў Мінску 12 студзеня 2010 года.

Як паведаміў Коктыш, сёння ў «Кіеве» праходзіць семінар «Лічбавы кінапаказ і трохмернае кіно» з удзелам замежных спецыялістаў – прадстаўнікоў кампаній «Кінатон» (Нямеччына) і «Долбі» (Вялікабрытанія), з якімі супрацоўнічае УП «Кінавідэапракат». Замежныя адмыслоўцы правядуць тэхнічныя кансультацыі з працаўнікамі беларускага кінапракату, наведаюць кінатэатр «Салют» і ацэняць магчымасці яго пераабсталявання ў лічбавую кіназалу.

Як адзначыў Коктыш, за апошнія дзесяць гадоў «Кінавідэапракат» зрабіў вялікую працу па тэхнічным пераабсталяванні сталічнай кінасеткі. Па яго словах, калі ў 1997-1998 гадах састарэлае абсталяванне ў мінскіх кінатэатрах складала каля 90%, дык сёння – 36%.

Летась сталічныя кінатэатры наведала 3,72 млн. гледачоў, што на 320 тыс. больш, чым у 2008 годзе. На балансе УП «Кінавідэапракат» знаходзіцца 14 кінатэатраў.
 

Как вам новость?