Два беларусы загінулі ў ДТЗ на трасе Пецярбург — Кіеў
11.01.2011 15:08
Редакция У панядзелак, 10 студзеня, у Пскоўскай вобласці Расіі на трасе Пецярбург-Кіеў адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінулі двое грамадзян Беларусі 1972 і 1971 года нараджэння. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні дзяржінспекцыі бяспекі дарожнага руху па Пскоўскай вобласці.
Паводле інфармацыі ДІБДР, 38-гадовы беларус, кіруючы аўтамабілем Mitsubishi, на слізкім участку дарогі не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў грузавую аўтамашыну Renault з маскоўскімі нумарамі.
У выніку аварыі і кіроўца Mitsubishi, і яго 39-гадовы пасажыр, таксама грамадзянін Беларусі, ад атрыманых траўмаў сканалі на месцы.