Два беларускія знішчальнікі сутыкнуліся ў паветры

22.04.2010 09:52
Архив Редакция

Падчас выканання планавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасці ў паветры сутыкнуліся два беларускія знішчальнікі МіГ-29 927-й знішчальнай авіяцыйнай базы. "Сутыкненне самалётаў адбылося пры выкананні манеўру павышанай цяжкасці", — расказалі ў міністэрстве абароны Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 21 красавіка ў 20:15. У выніку сутыкнення адзін са знішчальнікаў атрымаў пашкоджанні, якія не дазволілі працягнуць палёт. «Лётчык здолеў вывесці самалёт у раён 210-го авіяцыйнага палігона і, пераканаўшыся ў адсутнасці на зямлі населеных пунктаў, катапультаваўся», — паведамілі ў мінабароны.

Пілот другога знішчальніка сваімі прафесійнымі дзеяннямі здолеў паспяхова прызямліцца на базавым аэрадроме. Цяпер жыццю лётчыкаў нішто не пагражае. Камісія мінабароны пачала расследаванне прычынаў сутыкнення.

Как вам новость?