Два п'яных мінчукі згвалцілі суседку па інтэрнаце

14.05.2011 09:25
Архив Редакция

Супрацоўнікі следчага аддзелу пракуратуры Мінску распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 166 Крымінальнага кодэксу Беларусі ("Згвалтаванне, здзейсненае групай асоб") у дачыненні да двух мясцовых жыхароў. Па дадзеных следства, мужчыны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, згвалцілі 22-гадовую працаўніцу аднаго з буйных прадпрыемстваў у Кастрычніцкім раёне Мінску.

Як паведамілі пракуратуры Кастрычніцкага раёна, злачынства мужчыны здзейснілі 4 траўня ў інтэрнаце прадпрыемства. Двое п’яных яго насельнікаў, працаўнікі прадпрыемства, 1984 і 1985 гадоў нараджэння, раней судзімыя, зацягнулі суседку да сябе ў пакой і згвалцілі, перадае БелаПАН.

Міліцыю выклікалі іншыя жыхары інтэрната, якія адрэагавалі на шум, але ўжо вельмі позна.

За ўчыненае злачынства зламыснікам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў.

Как вам новость?
Головоломки