Два з трох беларускіх клубаў прайшлі далей у Лізе Еўропы

23.07.2010 09:47
Архив Редакция

Футбалісты магілёўскага "Дняпра" згулялі сёння на сваім полі ўнічыю з нарвежскім "Стабекам" у матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы і выйшлі ў наступную стадыю турніру. Таксама прайшло далей мінскае "Дынама", а вось жодзінскае "Тарпеда" Лігу Еўропы пакідае.

«Дняпро» (Магілёў) — «Стабек» (Нарвегія) — 1:1.

«Дняпро»: Капанцоў; Капаў (капітан), Образаў, Жэўнераў, Шунейка, Бычанок (Чарных, 73), Карповіч, Юрчанка, Цярэшчанка, Турлін (Распопаў, 89), Казлоў (Зяньковіч, 46).

Галы: 0:1 — Гунарсан (37), 1:1 — Юрчанка (85).

Папярэджанні: Шунейка (64), Жэўнераў (84) — Дыскеруд (53), Хейлан (88), Пальмасан (90 +3), Хульскер (90 +4).

У першым матчы гэтых камандаў 15 ліпеня ў Осла таксама была зафіксаваная нічыя — 2:2. Але за кошт большай колькасці мячоў, забітых на чужым полі, у наступны этап выйшаў беларускі клуб.

У 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы «Дняпро» пазмагаецца з чэскім «Банікам». 29 ліпеня магілёўцы згуляюць дома, 5 жніўня — у гасцях, паведамляе БелТА.

Матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы праводзілі яшчэ два беларускія клубы. Мінскае «Дынама» выйграла ў Таліне у эстонскага «Калева» — 5:0 (першы матч — 5:1) і выйшла ў наступную стадыю, дзе сустрэнецца з ізраільскім «Макабі» з Хайфы. 29 ліпеня мінчукі згуляюць у гасцях, а ў адказ сустрэчу правядуць 5 жніўня дома.

Жодзінскае «Тарпеда» выбыла з турніру, у Барысаве саступіўшы сербскаму ОФК — 0:1. Тыдзень таму ў Бялградзе жодзінцы згулялі з сербамі ўнічыю — 2:2.

Как вам новость?