Двое махляроў арганізавалі ў Мінску "крэдытны канвеер"

14.05.2010 14:26
Архив Редакция

Сталічная міліцыя арыштавала па падазрэнні ў махінацыях з крэдытамі на бытавую і кампутарную тэхніку двух непрацоўных раней судзімых жыхароў Гарадзенскай вобласці. Як расказала прэс-афіцэр Савецкага РУУС Мінску Вольга Яскевіч, маштабы махінацый махляроў кажуць пра тое, што яны арганізавалі сапраўдны крэдытны "канвеер".

«Для махлярстваў падазраваныя выкарыстоўвалі сваіх сяброў дзяцінства, сваякоў, знаёмых, якіх прывозілі ў якую-небудзь сталічную краму, дзе афармлялі на іх крэдыты на дарагія тавары (ноўтбукі, прыстаўкі, тэлевізары), пасля чаго дадзеныя рэчы рэалізоўвалі праз знаёмага скупшчыка. Крэдытаатрымальнікам у якасці ганарару за аказанне паслугі плацілі па мільёне рублёў», — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
У сваю чаргу, намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Аляксандр Гільдзюк звяртае ўвагу на тое, што супрацоўнікі крамы пры афармленні рэчаў у крэдыт запісвалі ўсе дадзеныя толькі са словаў пакупніка, не знаходзячы часу праверыць месца працы ці нават кантактны тэлефон.
Па словах прадстаўніка праваахоўных органаў, «вялікая частка асобаў, на якія выпісваліся крэдыты ў момант здзяйснення «ўгоды», знаходзіліся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення».
«Такім чынам, людзі, якія фактычна нідзе не працавалі, былі раней неаднаразова асуджаны, знешне былі падобным на асобаў без вызначанага месца жыхарства, атрымлівалі ў крэдыт тэхніку коштам у некалькі мільёнаў рублёў», — канстатаваў Аляксандр Гільдзюк.
Агульная сума шкоды ад дзейнасці «канвеера» складае каля 35 млн. рублёў, аднак пакуль супрацоўнікі міліцыі змаглі даказаць дачыненне затрыманых толькі да 12 эпізодаў махлярства, хаця іх можа быць не менш за 30, адзначае Вольга Яскевіч.
«Затрыманыя адпраўлены ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да іх праводзіцца далейшы комплекс аператыўных мерапрыемстваў для ўстанаўлення іх дачынення да раней здзейсненых злачынстваў. У наш час у адносінах да падазраваных узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Махлярства, здзейсненае групай асобаў»), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў», — праінфармавала прэс-афіцэр.

Как вам новость?
Головоломки