Двум падазраваным у тэракце ў Мінску прад'явілі абвінавачанні

29.04.2011 13:06
Архив Редакция

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі, начальнік следчага ўпраўлення Генпракуратуры Андрэй Швед 29 красавіка паведаміў, што двум падазраваным па справе аб выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" мінскага метро прад'явілі абвінавачанні. Абодва падазраваных — грамадзяне Беларусі. Іх абвінавацілі па ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Тэрарызм").

Як растлумачыў Андрэй Швед, падазраваных абвінавачваюць у тым, што яны «зладзілі тэракт па папярэдняй змове з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі, застрашвання насельніцтва і забойства людзей», перадае БелаПАН.

Аднаму з абвінавачваных таксама высунута абвінавачанне па ч. 3 арт. 295 КК за незаконнае абарачэнне зброі.

Кіраўнік следчай групы Генпракуратуры паведаміў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі сумесна з вайскоўцамі Узброеных сіл, кінолагамі і сапёрамі выявілі і агледзелі ўчастак у прыгарадзе Віцебску, дзе абвінавачаныя наладзілі своеасаблівы палігон і на працягу даволі доўгага часу праводзілі выпрабаванні выбуховых прылад, фіксуючы іх на фота і відэа.

Андрэй Швед распавёў, што праваахоўныя органы яшчэ ў 2009 годзе маглі выкрыць асобу, якая ўчынiла тэрарыстычны акт у 2008 годзе ў Мінску на святкаванні Дня незалежнасці рэспублікі. Па словах прадстаўніка Генпракуратуры, гэтага не адбылося з-за халатнасці службовых асоб — абвінавачаны не быў дактыласкапіравана падчас прызыву ў войска. Па факце халатнасці ўжо ўзбудзілі крымінальную справу.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая» у Мінску прагрымеў выбух. У выніку пацярпелі больш за 200 чалавек, 14 загінулі. Праваахоўныя органы кваліфікавалі здарэнне як тэрарыстычны акт і распачалі крымінальную справу. Па падазрэнні ў дачыненні да выбуху міліцыя затрымала некалькіх чалавек, у тым ліку 21-гадовую дзяўчыну, студэнтку прыватнага сталічнага ВНУ.

Следства адмаўляецца раскрываць імёны падазраваных да канца расследавання. «Гэта абумоўлена аб’ектыўнымі прычынамі і робіцца ў інтарэсах следства», — заявіў 18 красавіка начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч.

Как вам новость?
Головоломки