Двух гамельчукоў выселілі за доўг па аплаце жыллёва-камунальных паслуг ў 2,7 млн. рублёў

19.07.2010 15:48
Архив Редакция

У Гомелі двух братоў выселілі з кватэры за тое, што тыя не плацілі за паслугі ЖКГ. Мужчыны, якія пражываюць у трохпакаёвай кватэры па вуліцы Мікалая Дворнікава, не заплацілі камунальнікам 2,7 млн. рублёў. Спачатку ім адключылі ўсе камунікацыі, а потым — выселілі з кватэры.

Высяленне адбывалася па судовым загадзе. Кватэру судовым выканаўцам давялося ўскрываюць пры адсутнасці гаспадароў, бо тых на момант выканання рашэння суда дома не аказалася, паведамляе Гомельскае гарадское радыё.

Мужчыны даведаліся аб тым, што іх выселілі з кватэры толькі праз дзве гадзіны пасля высялення. У якасці жылля мужчынам была прадастаўлена кватэра ў гомельскай маласямейцы па вуліцы Касманаўтаў. Каму дастанецца неаплочаная трохпакаёвая кватэра, пакуль невядома.

Як раней пісаў Тэлеграф, у барацьбе з неплацельшчыкамі апошнім часам прымаюцца рашучыя меры. 14 ліпеня на разгляд у Палату прадстаўнікоў паступіў праект новага Жыллёвага кодэксу Беларусі, які пашырае магчымасці для высялення злосных неплацельшчыкаў.

Па словах прадстаўніцы міністэрства ЖКГ Наталлі Качан, сярод галоўных навацый праекту — пашырэнне магчымасцяў для высялення з фонду прыватнага жылля злосных неплацельшчыкаў. «У цяперашні час у Беларусі востра стаіць пытанне па запазычанасці за паслугі ЖКГ, што вымусіла ўзмацніць меры адказнасці за іх няплату», — адзначыла Наталля Качан.

Как вам новость?
Головоломки