Двух жанатых мінчукоў асудзілі за групавое згвалтаванне

03.06.2010 17:08
Архив Редакция

Суд Мінскага раёна прысудзіў дваіх рабочых сталічнага прадпрыемства да сямі і пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму за групавое згвалтаванне. Абодва асуджаныя жанатыя, у аднаго з іх ёсць непаўнагадовае дзіця.

Суд прызнаў мужчынаў вінаватымі ў згвалтаванні групай асобаў з ужываннем насілля і пагрозай яго прымянення (ч. 2 арт. 166 КК). Прысуд быў абвешчаны 17 траўня і яшчэ не ўвайшоў у законную сілу, паведамляе БелаПАН.

Як паведамілі ў пракуратуры Мінскага раёна, вечарам 24 лістапада 2009 35-гадовы і 40-гадовы мінчане, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, гвалтоўна вывезлі з Мінску ў вёску ў Мінскім раёне 32-гадовую жыхарку сталіцы і ў адным з дачных дамоў згвалцілі яе.

Пасля гэтага пацярпелай ўдалося ўцячы да суседзяў і выклікаць міліцыю. Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі, заяўляючы, што мінчанка — прастытутка, добраахвотна села да іх у машыну і нагаворвае на іх, бо з ёй не расплаціліся за паслугі.

Сцвярджэнне абвінавачаных аб тым, што пацярпелая з’яўляецца прастытуткай, на кваліфікацыю іх дзеянняў не паўплывала, так як судом было ўстаноўлена, што жанчына не хацела ўступаць у палавую сувязь ні з адным з мужчын і рабіла спробы пазбегнуць гвалту.

Как вам новость?
Головоломки