Дзелавая рада "Беларусь-ЕС" зоймецца развіццём беларускага бізнэсу

24.09.2010 15:12
Архив Редакция

Дзелавая рада "Беларусь-ЕС" актывізуе працу па ўсталяванні сувязяў паміж беларускімі прадпрыемствамі і міжнароднымі арганізацыямі па развіцці бізнэсу. Рада можа сфармаваць прапановы для ўрада, накіраваныя на тое, каб зрабіць беларускія кампаніі больш канкурэнтаздольнымі. Пра гэта 24 верасня заявіў дырэктар дзелавой рады Джэймс Уілсан.

У Мінску на пасяджэнні круглага стала па канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік Джэймс Уілсан звярнуўся да прадстаўнікоў беларускіх прамысловых прадпрыемстваў, кампаній з замежным капіталам з прапановай расказаць, з якімі праблемамі яны сутыкаліся ў Беларусі, перадае БелТА.

«Мы нікога не збіраемся крытыкаваць. Гэта трэба для таго, каб сфармаваць бізнэс-прапановы і найлепшым чынам арганізаваць у Беларусі працу цэнтраў па развіцці прадпрымальніцтва, як нацыянальных, так і міжнародных», — адзначыў Джэймс Уілсан.

Халербі: бізнэс Беларусі павінен выходзіць на транснацыянальнага супрацоўніцтва

Кіраўнік аддзелу па міжнародных праграмах Шведскага інстытута эканамічнага і рэгіянальнага развіцця Карын Халерби лічыць, што «бізнэс Беларусі павінен выходзіць на транснацыянальнае супрацоўніцтва».

Па словах эксперта, у цяперашні час Беларусь удзельнічае ў 16 з 50 праектаў, якія рэалізуе інстытут у Еўропе. Гэта стварэнне сеткі інкубатараў малога бізнэсу, сельскі турызм, вытворчасць электраэнергіі з мясцовых відаў паліва, прадастаўленне медпаслуг. Цяпер замежныя партнёры прапануюць Беларусі новыя праекты ў галіне транспарту і лагістыкі, перапрацоўкі прадукцыі і адікдаў.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі, як распрацаваць і прыступіць да рэалізацыі праекту без залішняй бюракратызацыі, якая, як было прызнана, «мае месца і ў Беларусі, і ў Еўрасаюзе».

Как вам новость?
Головоломки