Дзевяцікласніца выскачыла з балкона шматпавярхоўкі ў Мінску

12.10.2010 15:23
Архив Редакция

Вечарам 11 кастрычніка вучаніца 9 класа адной з мінскіх школ выкінулася з агульнага балкона на 19-м паверсе жылога дома па вуліцы Матусевіча. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што ў гэтым доме дзяўчынка не жыла. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Мінску па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Прычыны і абставіны самагубства 15-гадовай школьніцы яшчэ належыць высвятліць следству, перадае БелаПАН.

Сяргей Балашоў таксама паведаміў, што ў той жа дзень (11 кастрычніка) па вуліцы Герасіменкі ў Мінску было здзейснена яшчэ адно самагубства. 23-гадовы мінчук павесіўся на балконе сваёй кватэры. Прычым у гэты час у кватэры знаходзіліся яго маці і сястра. Матывы самагубства цяпер высвятляюць следчыя.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у Мінску штогод добраахвотна сыходзяць з жыцця каля 200 чалавек. Такую статыстыку прывёў намеснік галоўнага лекара па гранічнай псіхатэрапіі Гарадскога псіханеўралагічнага дыспансера Мінску, галоўны пазаштатны псіхатэрапеўт камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Давідоўскі.

Как вам новость?
Головоломки