Дзяўчаты з Femen расстралялі Лукашэнку з "рагатак" — фота

11.05.2011 15:51
Архив Редакция

Украінскі жаночы рух Femen 11 траўня правёў у Кіеве на майдане Незалежнасці акцыю ў падтрымку ахвяраў "крывавай нядзелі" ў Беларусі. "Актывісткі Femen расстралялі са сваіх даўганогіх рагатак апошняга тырана Еўропы, заклікаючы міжнародную грамадскасць даць жорсткую ацэнку дзеянням маньяка Лукашэнкі і выратаваць беларускі народ шляхам сілавога звяржэння нелігітымнага беларускага самадзержца", — гаворыцца на старонцы руху Femen ў LiveJournal.

«Нягледзячы на каласальную сілу волі, беларускія актывісты не ў стане супрацьстаяць мяснікам з мясцовага КДБ. Шантаж, катаванні і турма — вось метады апрычнікаў Лукашэнкі. Лукашэнка — гэта не праблема Беларусі, гэта праблема ўсяго дэмакратычнага свету», — заявіла лідарка жаночага руху Femen Ганна Гуцол.

Сваю акцыю ўкраінскія актывісткі звязалі з тым, што 11 траўня ў Беларусі «адбудзецца кульмінацыя» судовых распраў над удзельнікамі мірных пратэстаў, якія адбываліся ў Мінску 19 снежня 2010 года».

акция2.JPGакция4.JPGакция5.JPGакция7.JPGакция8.JPGакция9.JPGакция10.JPG

Как вам новость?
Головоломки