Дзялягін: Расія не можа без Беларусі, Украіны і Казахстана

08.04.2010 09:09
Архив Редакция

Расія без Казахстана, Беларусі і Ўкраіны існаваць не можа. Такое меркаванне выказаў дырэктар расійскага Інстытута праблем глабалізацыі доктар эканамічных навук Міхаіл Дзялягін. "Мы можам падтрымліваць некаторую стабільнасць, але яна будзе нядоўгай", — падкрэсліў эксперт.

Па меркаванні аналітыка,  маштабная інтэграцыя магчымая толькі пасля аздараўлення расійскай дзяржавы падчас сістэмнага крызісу, аднак пэўныя сутыкненні інтарэсаў непазбежныя. «Задача складаецца ў тым, каб утрымліваць іх на ўзроўні лакальных канфліктаў», — адзначыў Міхаіл Дзялягін, паведамляе БелТА.

Эксперт распавёў, што ёсць два паняцці эфектыўнасці: бухгалтарская (эфектыўнасць прадпрыемстваў) і грамадская (для грамадства ў цэлым). Па словах Міхаіла Дзялягіна, адносіны паміж краінамі павінны разглядацца з пункту гледжання грамадскай эфектыўнасці.

«Праблема складаецца ў тым, што ў Расіі ўсе дзеянні разглядаюцца толькі з пункту гледжання эфектыўнасці бухгалтарскай. З пункту гледжання грамадскай эфектыўнасці ў Расіі і Беларусі няма праблем, а з бухгалтарскай, якая цяпер дамінуе, любая лакальная праблема з’яўляецца патэнцыйна невырашальнай. Таму ў бакоў ёсць лакальныя канфлікты, і яны некаторы час, прынамсі да сістэмнага крызісу ў Расіі, будуць заставацца», — упэўнены доктар эканамічных навук.

Как вам новость?
Головоломки