Дзярждэп ЗША: Беларусь зрабіла крок назад

04.01.2011 12:16
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Філіп Кроўлі лічыць, што рашэнне беларускіх уладаў не падаўжаць мандат місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) сведчыць пра рэгрэс у працэсе фармавання дэмакратычнага ўрада ў Беларусі. "На жаль, гэта крок назад у стварэнні дэмакратычнага ўрада і непавага правоў чалавека ў Беларусі", — заявіў 3 студзеня Філіп Кроўлі.

Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпа паведаміў, што ЗША вельмі шкадуюць аб закрыцці офіса місіі АБСЕ ў Мінску. «Місія была адкрыта для дапамогі беларускаму ўраду ў будаўніцтве дзяржінстытутаў, падтрымцы вяршэнства закона і грамадзянскай супольнасці. Як кажа крытычная адзнака мінулых выбараў, мандат місіі не завершаны», — цытуе Філіпа Кроўлі РИА «Новости».

Дэпутат Бундэстагу: улады Беларусі ізалююць краіну

У сваю чаргу дэпутат Бундэстагу Мары-Луізэ Бэк 3 студзеня ад імя фракцыі «Саюз-90 — Партыя «Зялёныя» зрабіла заяву, у якой гаворыцца, што, зачыніўшы офіс АБСЕ, беларускія ўлады ізалююць сваю краіну, перадае БелаПАН.

«Відавочна, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка хацеў паказаць, што больш не павінен паважаць такія каштоўнасці АБСЕ, як дэмакратыя і правы чалавека», — заявіла Мары-Луізэ Бэк, падкрэсліўшы, што падобныя дзеянні завядуць ўлады ў палітычны тупік.

Мары-Луізэ Бэк лічыць, што Еўрапейскі саюз і АБСЕ «абавязаныя падтрымаць беларусаў у іх законным імкненні да дэмакратычных пераменаў і еўрапейскай будучыні краіны, каб беларусы не сталі закладнікамі дыктатара і яго палітыкі ізаляцыі».

Как вам новость?
Головоломки